Архив

Стажыроўка ў Германіi ў галіне ўзнаўляльнай энергетыкі для беларускіх менеджэраў

01.02.2016

Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій Белдзяржуніверсітэта ладзіць набор 22 менеджэраў з Мінска і рэгіёнаў Беларусі для праходжання стажыроўкі ў Германіі па тэме «Эканамічная кааперацыя ў сферы ўзнаўляльных крыніц энергіі». Стажыроўка фінансуецца Федэральным Міністэрствам эканомікі і энергетыкі Германіі і рэалізуецца ў межах сумеснай з Мінэканомікі Беларусі заявы аб супрацоўніцтве ў справе паляпшэння кваліфікацыі кіруючых кадраў беларускае эканомікі.

Праграма навучання скіравана на:

- кіраўнікоў вышэйшага і сярэдняга рангу, якія працуюць на прадпрыемствах энергетычнай сферы — як вытворцаў энергіі з узнаўляльных крыніц, так і тых арганізацый, якія плануюць такую вытворчасць;

- менеджэраў сферы паслуг, якія арыентуюцца на ўзнаўляльныя крыніцы энергіі;

- прадстаўнікоў прадпрыемстваў, якія імплементуюць тэхналогіі або вырабляюць абсталяванне для вытворчасці энергіі з ўзнаўляльных крыніц.

Удзельнікі праграмы аплочваюць навучанне ў Беларусі і выдаткі на падарожжа ў Германію. Навучанне, наведванне выстаў, пражыванне, харчаванне і транспарт у Германіі аплочваюць арганізатары. Набор удзельнікаў ажыццяўляецца да 29 лютага 2016 года. Больш падрабязная інфармацыя — тут. Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца па тэл.: (017) 399 23 93, (029) 322 58 61 (Радыён Марозаў, памочнік дырэктара Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій Белдзяржуніверсітэта).

Крынiца: ОДБ Брусель